У Гомелі дзяўчына хацела зрабіць сэлфі, але сарвалася і разбілася

Дзяўчына ўпала з вышыні дзевяці метраў на бетонную апору / @ skgovby​
Дзяўчына ўпала з вышыні дзевяці метраў на бетонную апору / @ skgovby​

Дзяўчына хацела зрабіць сэлфі, але загінула. Трагедыя адбылася ў Гомелі раніцай у нядзелю, расказалі ў Следчым камітэце. Дзяўчына была з кампаніяй і, паводле звестак следчых, нецвярозая. У нейкі момант яна захацела сфатаграфавацца на пуцеправодзе над чыгуначнымі рэйкамі.

Яна залезла па тэхнічнай лесвіцы на трубу, "не ўтрымалася і ўпала з вышыні больш за дзевяць метраў на бетонную апору", расказалі ў СК. Ад атрыманых траўмаў дзяўчына памерла да прыезду медыкаў. Ёй было 22 гады.

Следчыя цяпер праводзяць праверку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі