У Гомелі на прыпынку загарэлася маршрутка (фота)

Зранку 9 снежня ў Гомелі на прыпынку "Сонечная" загарэлася маршрутка. Каля 6.20 яе кіроўца выклікаў праз тэлефон ратавальнікаў. Як піша onliner.by, на момант пажару машына знаходзілася на прыпынку без пасажыраў.

Пажарныя ліквідавалі агонь праз 12 хвілін пасля паведамлення кіроўцы. Па іх словах, мікрааўтобус Volkswagen выгарэў знутры і звонку. Агонь пашкодзіў кузаў і маторны адсек.

Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі