У Гомелі падлеткі выпрабоўвалі электрашокер на школьніку

У Гомелі падлеткі выпрабоўвалі электрашокер на школьніку

У Гомелі падлеткі выпрабоўвалі электрашокер на школьніку. У міліцыю звярнулася жанчына, якая распавяла пра здарэнне з яе 14-гадовым сынам. Ён разам з сябрам ішоў міма школы, калі да іх прычапілася кампанія маладых людзей. Перад гэтым яны забаўляліся, правяраючы адзін на адным дзеянне электрашокера. Пабачыўшы выпадковых мінакоў, хлопцы напалі на іх. Адзін школьнік атрымаў удар токам, іншы быў моцна напалоханы.

Як інфармуе прэс-служба гомельскай міліцыі, падазраваных у хуліганстве знайшлі. Імі аказаліся два жыхары абласнога цэнтра ва ўзросце 15 і 17 гадоў. Раней у іх ужо былі праблемы з законам. Старэйшы хлопец быў асуджаны за рабаванне. Па факце хуліганства распачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі