У Гомелі ў акно падатковай кінулі "кактэйль Молатава", яго не разбілі
У Гомелі будынак падатковай пашкоджаны "прадметам з запальваючай сумессю", паведамляе Следчы камітэт. У выніку пашкоджанае вакно, распачатая крымінальна справа па факце зламыснага пашкоджання маёмасці, якое здзейснілі агульнанебяспечным спосабам.
Здарэнне адбылося 24 сакавіка а 8-й гадзіне раніцы.
“Падчас агляду месца здарэння следчымі выяўленыя і канфіскаваныя аскепкі шкляных бутэлек, закураная тканіна з пахам гаруча-змазачных матэрыялаў. Па крымінальнай справе праводзіцца комплекс следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў”, — паведамляюць у Следчым камітэце.
Акно пры гэтым не разбілі, а толькі пашкодзілі першае шкло ў раме. У выніку інцыдэнта ніхто не пацярпеў. Ратавальнікаў не выклікалі.