У гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца прайшоў ператрус
Ператрус у кватэры журналіста з Гомеля
У гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца прайшоў ператрус. Па яго словах, сілавікі аргументавалі свой візіт расследаваннем справы пра "тэрарызм".
"Ёсць рэчы, якiя я катэгарычна не прымаю. Можна нават сказаць, адназначна ненавiджу. Прыкладам, тэрарызм, якi нясе смерть i пакуты людям. Да таго ж яшчэ i разбурэннi, пажары, галечу, слёзы, сiроцтва. Як грамадзянiн i журналicт я супраць гэтага, я пратэстую. Служыу́ у войску, быу́ афiцэрам запасу, вучылi cтраляць пераважна з танкау́, дзякаваць Богу, па мiшэнях, зробленых з тонкага сасняку. Калi каму-небудзь з таемнымi намерамi цi дзеля выслужвання надумалася на гэтай падставе прывязаць мяне асабicта да бязлiтасна жорсткага гвалту, дык не трэба, панове", — піша журналіст у "Фэйсбуку".
Гатоўчыц застаецца ў Беларусі і працягвае займацца журналістыкай для выданняў, якія не былі вынішчаныя ці прызнаныя "экстрэмісцкімі" за апошнія 2,5 гады рэпрэсій. Па яго словах, падчас ператрусу, які доўжыўся дзве гадзіны, нічога не было канфіскавана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.