У Гродне абітурыентка давала хабар прыёмнай камісіі
У яе адносінах распачалі крымінальную справу.
У Гродне 28-гадовая абітурыентка давала хабар прыёмнай камісіі. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, жанчына скончыла вышэйшую навучальную ўстанову і вырашыла паступіць яшчэ ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі каледж на бюджэтнае аддзяленне. Аднак прыёмная камісія не прыняла ў яе дакументы з-за нізкай адзнакі ў атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыі ("тройка" была па адным з профільных прадметаў).
Жыхарка Гродна звярнулася да 21-гадовага мужчыны, які за грошы змяніў у яе атэстаце адзнаку "тры" на "пяць". Пасля гэтага жанчына, каб у яе ўсё ж прынялі дакументы (з падробленым атэстатам), дала хабар прыёмнай камісіі каледжа — 300 долараў, 100 еўра, а таксама спіртныя напоі і кандытарскія вырабы.
Па факце перадачы хабару распачатая крымінальная справа, прызначаная тэхнічная экспертыза атэстату. На маёмасць падазраванай (у тым ліку і на аўтамабіль) наклалі арышт. Праводзіцца расследаванне.
Здымак з архіву. Фота: Reuters