У Гродне "Аўдзі" збіла маладога чалавека, ён трапіў у рэанімацыю
У Гродне "Аўдзі" збіла маладога чалавека, які пераходзіў вуліцу па пешаходным пераходзе. Здарэнне адбылося а 8-й гадзіне раніцы ў аўторак, 27 снежня.
Па словах кіроўцы, ён не бачыў пешахода і, набліжаючыся да перахода, працягваў рухацца з ранейшай хуткасцю. Раптоўна ён адчуў удар у левы бок лабавога шкла. Калі мужчына выйшаў з аўтамабіля, то пабачыў, што пешахода адкінула на сустрэчную паласу. Кіроўца кажа, што на галаве хлопца быў апрануты капюшон, побач з ім ляжалі мабільны тэлефон і сшыткі. Маладога чалавека адвезлі ў бальніцу, у рэанімацыю, паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.
Фота: gaigrodno.by