У Гродне каталікі прайшлі ў вербным шэсці (фота)

Гродзенскія каталікі з асвечанымі вербамі прайшліся па цэнтральных вуліцах горада. Так 29 сакавіка сотні вернікаў у абласным цэнтры адсвяткавалі Вербную нядзелю, або Уваход Гасподні ў Іерусалім.

У гэты дзень святочныя набажэнствы прайшлі ва ўсіх касцёлах Гродна. Потым вернікі нават з раённых цэнтраў спецыяльна сабраліся ля Бернардынскага касцёла. Менавіта адсюль пасля святочнага набажэнства працэсія праз Савецкую плошчу накіравалася да Фарнага касцёла. Моладзь несла з сабой мноства самых разнастайных вербачак як сімвал пальмавых галін, якімі жыхары Іерусаліма пры ўваходзе ў горад высцілалі дарогу Ісусу Хрысту.

Таксама па традыцыі ў гэты дзень гарадскія прыходы правялі конкурс на самую доўгую і арыгінальную пальмавую галіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі