У Гродне мужчына ўторкнуў у спіну прахожай іголку ад шпрыца

У Гродне мужчына ўторкнуў у спіну прахожай іголку ад шпрыца

У Гродне мужчына ўторкнуў у спіну прахожай іголку ад медыцынскага шпрыца. Зламысніка пазней затрымалі. Яго дзеянні кваліфікуюцца як "хуліганства".

Як паведамляе прэс-служба гродзенскай міліцыі, здарэнне адбылося раніцай 29 кастрычніка. 34-гадовая жанчына ішла на працу, калі адчула раптоўны боль у спіне. Яна паспела заўважыць мужчыну, які кінуўся наўцёкі. Пацярпелая звярнулася ў міліцыю. Неўзабаве быў затрыманы падазраваны — 41-гадовы мясцовы жыхар. Высветлілася, што ён знаходзіцца на ўліку ў псіхіятра. Раней мужчына ўжо нападаў на людзей, толькі калоў іх... шылам.

У Гродне мужчына ўторкнуў у спіну прахожай іголку ад шпрыца
Месца нападу / vk.com/uvdgrodno

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі