У Гродне парад Дзядоў Марозаў прайшоў з казой і лімузінам (фота, відэа)

Штогадовы парад Дзядоў Марозаў прайшоў у Гродне 20 снежня.  Святочны рытуал ўключэння навагодняй ілюмінацыі пачалі на Савецкай плошчы. Да пачатку шэсця тут сабралася вялікая колькасць гродзенцаў са сваімі дзецьмі. Ужо ў цемры агні на ёлцы запаліліся першымі ў горадзе.

Далей па цэнтральнай вуліцы каля 300 Дзядоў Марозаў і Снягурак ў суправаджэнні аркестра і натоўпу гараджан накіраваліся да асноўнага месца свята — на плошчу Леніна.

Ачолілі калону галоўныя персанажы на джыпе, за якімі ехаў сімвал 2015 года — каза на лімузіне. А ўсіх астатніх казачных удзельнікаў параду ўзначальваў Дзед Мароз на сігвее.  Пасля таго, як елка зазіхацела і тут, на плошчы пачалося прадстаўленне, дзе розныя казачныя героі забаўлялі гараджан гульнямі і танцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі