У Гродне пчолы двойчы атакавалі аўтавакзал
Пчолы распужалі наведвальнікаў і супрацоўнікаў аўтавакзала ў Гродне. Насякомыя аблюбавалі адну са сцен будынку.
Першы раз ратавальнікаў выклікалі ў нядзелю ўвечары.
Зранку 30 чэрвеня пчолы вярнуліся. Паколькі знішчаць іх, як вос, нельга, ратавальнікі клічуць на дапамогу пчалаводаў. Яны дапамагаюць “зняць” рой.
На такія выпадкі ў абласным упраўленні МНС маюць некалькі тэлефонных нумароў.
Дарэчы, днямі рой абсеў машыну “Спецаўтагаспадаркі”.
Але, паводле ратавальнікаў, гаварыць пра павышаную актыўнасць пчол гэтым летам нельга. Тое, што рой на сваім шляху спыніўся на аўтавакзале, — проста супадзенне.