У Гродне п'яны кіроўца на аўтамабілі заехаў у натоўп (абноўлена)

Здарэнне адбылося раніцай у чацвер, 7 лістапада, на перакрыжаванні вуліц Савецкіх памежнікаў і Паповіча. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, машына наехала на пешаходаў, якія пераходзілі вуліцу на зялёнае святло. Пацярпелі два чалавекі. Аднаго з іх, юнака, у якога зламаная сківіца, шпіталізавалі. Пенсіянеру, які таксама патрапіў пад аўтамабіль, шпіталізацыя не спатрэбілася.



Аўтамабіль 24-гадовага п'янага кіроўцы знайшлі на іншай вуліцы — сыходзячы ад пагоні ён пратараніў слуп. Зламыснік уцякаў, але яго дагналі і затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Мужчына супраціўляўся, таму яму на рукі надзелі кайданкі. Ад дачы паказанняў ён адмовіўся. Утрыманне алкаголю ў арганізме ў 7 разоў перавышала дапушчальную норму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі