У Гродне ў пад’ездзе дома вісіць графік уборкі 1954 года (фотафакт)

У Гродне ў пад’ездзе дома вісіць графік уборкі 1954 года (фотафакт)

У Гродне ў пад’ездзе жылога дома па Падольнай вуліцы вісіць графік уборкі 1954 года! Як інфармуе сайт Hrodna.life, дом быў пабудаваны на два гады раней, у яго засялілі працаўнікоў танкасуконнага камбіната. Для мясцовых жыхароў гэта ўжо музейны экспанат, яны яго паказваюць сваім гасцям. Графік захаваўся, а вось таблічкі "Беражыце ваду" і "Выклікайце сантэхніка" таго ж перыяду зніклі, відаць, трапілі ў рукі калекцыянераў.

Раней у іншым доме ў Гродне заўважылі аб'яву для жыхароў дома, напісаную 45 гадоў таму. Пасля таго, як СМІ пра гэта паведамілі, назвалі нумар дома, аб'ява знікла. На гэты раз нумар дома, дзе вісіць графік уборкі, не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі