У Гродне з 10 красавіка пачынаюць адключаць ацяпленне
У Гродне адключаюць батарэі / s13.ru
У Гродне гарвыканкам з 10 красавіка узгадніў адключэнне ацяплення ў прамысловых прадпрыемствах, грамадскіх і адміністрацыйных будынках. Прычынай называецца ўсталяванне станоўчай сярэднясутачнай тэмпературай, піша Гродзенскі блог s13.ru.
Адключэнне ацяпленне адбываецца ў тры этапы. Спярша пад яго трапляюць адміністрацыйныя і вытворчыя будынкі. Потым ідзе чарга дзіцячых садкоў, школ, жылля і інтэрнатаў. У апошнюю чаргу ацяпленне адключаюць у бальніцах і паліклініках.
Пры зніжэнні сярэднясутачнай тэмпературы цяпло вернуць у рэжыме прапальвання.
Пачатак і заканчэнне ацяпляльнага сезону вызначаюць мясцовыя ўлады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.