У Гродне затрыманы сакратар БСДП "Грамада" Валянцін Аскірка

Валянцін Аскірка / nashaniva.com​
Валянцін Аскірка / nashaniva.com​

У Гродне затрыманы міжнародны сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Валянцін Аскірка, паведамляюць праваабаронцы. Яго забралі з заняткаў у прыватнай школе, дзе ён выкладаў.

Да снежня мінулага года Аскірка працаваў выкладчыкам у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Больш за 20 гадоў ён выкладаў тут фізіку — прычым выключна на беларускай мове. Але летась з ім не працягнулі кантракт.

Студэнты тады звярталіся да адміністрацыі ВНУ, сабралі 270 подпісаў у ягоную падтрымку і папрасілі аб'явіць падзяку Аскірку. У рэктараце ім сказалі, што выкладчык парушаў дысцыпліну і больш не будзе працаваць у ВНУ. Студэнты ж былі перакананыя, што яго пераследуюць за яго погляды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі