У Гродне жанчына забылася на прыпынку вазочак з дзіцем
Жыхарка Гродна ўвечары 11 чэрвеня забылася на прыпынку грамадскага транспарта вазочак з дзіцем. Як паведаміў БелаПАН, на прыпынку на вуліцы Ўрублевскага жанчына знаходзілася ў кампаніі мужчыны. Магчыма, абодва былі нецвярозыя. Яны селі ў тралейбус і з'ехалі, пакінуўшы вазочак з дзяўчынкай. На выгляд дзіцяці шэсць-дзевяць месяцаў.
Міліцыянты адвезлі дзіця ў лякарню. Лекары канстатавалі, што дзяўчынка здаровая. Выгляд вазочка і стан дзіцяці паказвалі на тое, што людзі, якія пакінулі яго, не бамжы. Маці дзяўчынкі аб'явілася 12 чэрвеня.