У Грузіі задаволеныя пазіцыяй Беларусі па Абхазіі і Паўднёвай Асеціі
Нягледзячы на тое, што Беларусь афіцыйна не падтрымала грузінскі бок у тэрытарыяльным канфлікце за Абхазію і Паўднёвую Асецію, для Грузіі значна больш істотна, што наша краіна не стала на бок Расіі. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў кіраўнік Цэнтра даследаванняў еўрапейскай інтэграцыі Васіль Тчкаідзэ. Васіль Тчкаідзэ: “У Грузіі няма такіх спадзяванняў, што Беларусь павінна абавязкова падтрымаць Грузію. Для грузінскай грамадскасці дастаткова таго нейтралітэту, які Беларусь праяўляе зараз”.
У Грузіі лічаць, што такім чынам наша краіна выконвае парады Еўрасаюза, які заклікае ўсе еўрапейскія краіны ўстрымацца ад прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, каб падтрымліваць добрыя адносіны з ЕС.