У харавой капэле імя Шырмы каранавірус выявілі ў 44 чалавек
![У харавой капэле імя Шырмы каранавірус выявілі ў 44 чалавек](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/foto_n_sayt.jpg.webp?itok=UYORN8EP)
У Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэле імя Рыгора Шырмы, якая існуе ў складзе Беларускай дзяржаўнай філармоніі, каранавірус выявілі ў 44 чалавек. Гэта больш за палова супрацоўнікаў калектыву, паведамляе TUT.by. У кіраўніцтве філармоніі гэты факт пацвердзілі і дадалі, што COVID-19 выяўлены ў трох супрацоўнікаў, якія не ўваходзяць у харавую капэлу. З 47 чалавек у бальніцы знаходзяцца 8. У большасці заражаных сімптомы не праяўляюцца.
Не гатовы тэсты на каранавірус яшчэ двух супрацоўнікаў філармоніі, у якіх пнеўманія. Таму колькасць заражаных можа павялічыцца. 22 красавіка іх налічвалася толькі 29.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.