У Харкаве пачалі аднаўляць помнік Леніну

Харкаўская жыхарка Марына Качагура выклала зранку 2 кастрычніка ў сваім Twitter фатаграфію, адзначае lb.ua. На ёй відаць, што пастамент, на якім стаяў помнік, абнесены будаўнічымі рыштаваннямі. 

Нагадаем, 28 верасня ў Харкаве некалькі тысяч праўкраінскіх актывістаў правялі мітынг, а ўвечары павалілі помнік Леніну на цэнтральнай плошчы Свабоды. Міліцыя пачала крымінальную справу, пасля чаго кіраўнік вобласці Ігар Балута выдаў распараджэнне пра дэмантаж помніка.  

У той жа час мэр Харкава Генадзь Кернес паабяцаў аднавіць помнік Леніну.

Фота — twitter.com/MKochegura

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі