У Харкаве пад расійскімі абстрэламі загінуў 96-гадовы былы вязень Бухенвальда

У Харкаве пад расійскімі абстрэламі загінуў 96-гадовы былы вязень Бухенвальда

У Харкаве пад расійскімі абстрэламі загінуў 96-гадовы былы вязень Бухенвальда Барыс Раманчанка. На мінулым тыдні снарад трапіў у яго дом, паведамляе адміністрацыя мемарыяльнага комплексу "Бухенвальд". Смерць віцэ-прэзідэнта Міжнароднага камітэта былых вязняў Бухенвальда пацвердзіла яго ўнучка.

Раманчанка трапіў у сумнавядомы канцлагер у 1942 годзе — у Германію яго вывезлі з Сумскай вобласці. Ён прайшоў і праз іншыя канцлагеры нацыстаў, агулам правёў за калючым дротам тры гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі