У Індыі стварылі ніжнюю бялізну для абароны жанчын ад згвалтавання (фота)

Такую ніжняю бялізну назвалі SHE (Society Harnessing Equipment). Яна абсталявана тэхналогіяй GPS, для папярэджання паліцыі, і электродамі. Рэагуючы на ціск, яны спрацоўваюць падобна электрашокеру, пасылаючы злачынцу электрычны разрад.



Як паведамляе The Telegraph, таксама ніжняя бялізна можа стаць своеасаблівай бронекамізэлькай. Ніжняя частка бялізны ізаляваная з дапамогай палімера. Гэта дапаможа абараніць гаспадыню ад магчымых удараў. Камерцыйны выпуск SHE плануецца ўжо ў лістападзе.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі