У Камянцы эвакуявалі 12 чалавек праз пажар у ваннай (фота)

Каля 10 гадзін вечара 4 снежня ратавальнікі ў Камянцы атрымалі паведамленне пра пажар у кватэры на вуліцы Брэсцкай.

Як паведамляе сайт МНС, на месцы здарэння ратавальнікі пабачылі моцнае задымленне, з акна кватэры на другім паверсе ішоў дым. Пажакр у ваннай удалося пагасіць за лічаныя хвіліны.

Узгаранне адбылося ў кватры, дзе напярэдадні ішлі рамонтна-аздобныя работы. Агонь пашкодзіў гіпсакардонавую сценку, 2 м электраправодкі і пластыкавую трубу ацяплення. З кватэраў пад'езда ратавальнікі эвакуявалі 12 чалавек, у тым ліку двух дзяцей.

Меркаванай прычынай пажару эксперты называюць парушэнне правілаў уладкавання электрасетак і электраабсталявання. Прасцей кажучы, кароткае замыканне электраправодкі адбылося з прычыны таго, што прарваўся вадаправод.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі