У картатэцы агентаў латвійскага КДБ знайшліся дзясяткі беларусаў (фота)
У картатэцы агентаў латвійскага КДБ знайшліся дзясяткі беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. Нацыянальны архіў Латвіі пачаў публікацыю адсканаваных картак у адпаведнасці з рашэннем Сейма. Сярод іх знайшліся вядомыя латвійскія палітыкі, кіраўнік Праваслаўнай Царквы ў гэтай краіне.
У картцы пазначаны імя, імя па бацьку, прозвішча, год і месца нараджэння, адрас, месца працы і пасада, нацыянальнасць, адукацыя, партыйнасць. Там ёсць псеўданім, нумар асабістай справы, час вярбоўкі, прозвішча супрацоўніка КДБ, які здзейсніў вярбоўку. Еўрарадыё адшукала дадзеныя пра Маркса Вішніцкага ("Васілій") з Бабруйска, Арыну Ларыёнаву ("Лера") з Дрысенскага раёна, Міхаіла Махновіча ("Котт") з Мазырскага раёна, Сяргея Лукянава (ці Лук'янава, "Перконс") з Рыгі, Вячаслава Ляшкевіча з Міёрскага раёна, "кандыдата ў агенты на асаблівы перыяд" і шматлікіх іншых. Савецкая дзяржбяспека зацікавілася імі ў 1980-я гады.
Больш поўны матэрыял з'явіцца на нашым сайце пазней.