У Казані баяцца, што ім прадаюць радыяцыйную бульбу з Беларусі

Ходзяць чуткі, што бульба, якую цяпер тонамі вязуць у Казань з Беларусі, вырасла ў чарнобыльскай зоне і радыяцыйна заражаная. Пра гэта піша газета "Казанские ведомости". Спецыялісты з расійскага таварыства абароны правоў спажыўцоў кажуць, што такога быць не можа. На расійскай мяжы ўся бульба праходзіць фітасанітарны, ветэрынарны і мытны нагляд. Акрамя таго, бульба правяраецца на адмысловым абсталяванні, якое адразу выявіць тавар, заражаны радыяцыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі