У Кеніі разбіўся самалёт, ёсць ахвяры
Грузавы “Фокер 50” упаў падчас узлёту з міжнароднага аэрапорта ў Найробі.
Самалёт быў грузавым. Ён упаў на будынак непадалёк ад школы для трэніровак наземнага персаналу, паведамляюць інфармагенцтвы. На яго борце было 4 чалавекі – яны загінулі.
Прычынай катастрофы, як мяркуецца, стала тое, што набіраючы вышыню самалёт зачапіў лінію электраперадач. А пасля гэтага загарэўся і ўпаў. Авіяцыйныя ўлады Кеніі пачалі расследаванне авіякатастрофы.