У кіеўскай лякарні памёр удзельнік Майдана, збіты "Беркутам"?

Як паведамляе liga.net, жорстка збіты Павел Мазурэнка ад атрыманых траўмаў памёр у рэанімацыі. Пасля збіцця пацярпелы паведаміў сябрам па тэлефоне, што сілавікі пабілі яго "за Майдан". Таварыш Паўла Сяргей Сіраценка распавёў, што нарад "Беркута" сустрэў мужчыну 18 снежня.



Сілавікі спынілі актывіста, спыталі дакументы. Замест дакументаў у Паўла была ксеракопія. З гэтага беркутаўцы зрабілі выснову, што ён прыехаў на Майдан, а пашпарт забралі кіраўнікі. Са словамі "як нам надакучыў ваш Майдан" тры беркутаўцы жорстка збілі Мазурэнку і пакінулі на вуліцы. Ён сам дабраўся дахаты. Жонка выклікала "хуткую".



Па словах сябра памерлага, судмедэксперты паставілі дыягназ — "пнеўманія". Цяпер сваякі Паўла плануюць знайсці адваката, каб юрыдычна можна было даказаць, што смерць актывіста Майдана адбылася праз збіццё. Таксама яны хочуць знайсці вінаватых у збіцці, якое пацягнула смерць.



Фота — ru.tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі