У Кіеве патрабуюць вызваліць Міхаіла Саакашвілі

У Кіеве патрабуюць вызваліць Міхаіла Саакашвілі

У Кіеве патрабуюць вызваліць Міхаіла Саакашвілі. У цэнтры ўкраінскай сталіцы, у парку імя Шаўчэнкі сабралася каля 2 тысяч прыхільнікаў экс-прэзідэнта Грузіі і былога кіраўніка адміністрацыі Адэскай вобласці. Мітынгоўцы выступаюць за тое, каб быў прыняты закон аб імпічменце і каб дзеючы прэзідэнт Пётр Парашэнка пайшоў у адстаўку. Удзельнікі акцыі абвінавачваюць улады ў карумпаванасці, перадае УНІАН.

Міхаіл Саакашвілі быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА ў пятніцу ўвечары. Яму інкрымінуюць спрыянне ўдзельнікам злачынных арганізацыі і схаванне іх злачыннай дзейнасці. Раней генпракурор Украіны Юрый Луцэнка заяўляў, што на фінансаванне мітынгаў за звяржэнне ўкраінскай улады прыхільнікі Саакашвілі атрымлі з Расіі 500 тысяч долараў

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі