У Кобрыне мужчына ўгнаў маршрутку разам з пасажырамі
13 кастрычніка 41-гадовы жыхар Брэста паспрабаваў угнаць маршрутку разам з пасажырамі. Здарэнне адбылося на аўтавакзале ў Кобрыне. Аўто стаяла на платформе і неўзабаве мусіла паехаць у Брэст. Мужчына сядзеў на пярэднім пасажырскім сядзенні побач з кіроўцам. Калі той выйшаў з аўтамабіля для афармлення дакументаў, пакінуўшы ключ у замку запальвання, берасцеец перасеў на яго сядзенне і завёў рухавік.
Дзяўчына, якая таксама сядзела спераду, паспела выскачыць з маршруткі і стала клікаць на дапамогу. Мужчына ўжо збіраўся выехаць з тэрыторыі аўтавакзала, але яго спынілі іншыя пасажыры. Адзін з іх вырваў ключ з замка запальвання, і маршрутка спынілася.
Берасцейца затрымалі, зараз ён знаходзіцца пад вартай. Вырашаецца пытанне аб правядзенні ў дачыненні да яго судова-псіхіятрычнай экспертызы. А пакуль Кобрынскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў справу па частцы 1 артыкула 214 (крадзёж) Крымінальнага кодэкса Беларусі.