У красавіку было 707 спробаў нелегальна перайсці мяжу з Беларусі ў Польшчу
У красавіку было 707 спробаў нелегальна перайсці мяжу з Беларусі ў Польшчу. За 2022 год польскія памежнікі налічылі 4009 такіх спробаў. За 20 красавіка ў Польшчу спрабавалі нелегальна патрапіць з нашай краіны 14 мігрантаў (у папярэднія дні — 39, 32 і 42 чалавекі). Гэта грамадзяне Камеруна, Егіпта і Індыі. Яны пераходзілі мяжу ў чатырох месцах.
У красавіку ў Польшчы заявілі, што з Беларусі ідуць мігранты, якія прыехалі з Расіі. Раней пра такую тэндэнцыю паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы.
Польскія памежнікі заяўляюць, што беларускія салдаты працягваюць кідацца камянямі. Апошнія скардзяцца на "абстрэл з рагаткі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.