У Краснапольскім раёне трое дзяцей праваліліся пад лёд і самі выбраліся з вады

У Краснапольскім раёне трое дзяцей праваліліся пад лёд і самі выбраліся з вады

Трое вучняў малодшых класаў праваліліся пад лёд на Краснапольскім вадасховішчы каля вёскі Сідараўка. Двое чацверакласнікаў і адзін першакласнік бегалі па лёдзе на адлегласці 15 метраў ад берага, дзе глыбіня складала каля 80 сантыметраў. Лёд там быў тонкім, усяго 3-4 сантыметры, таму малыя праваліліся. Адзін з чацверакласнікаў змог выбрацца з вады на лёд і выцягнуў астатніх, пасля чаго ўся тройца пайшла на бераг.

Іх заўважыла работніца мясцовага сельскага дома культуры, якая выклікала хуткую і завяла дзяцей у будынак для абагрэву. Школьнікі дастаўленыя ў рэанімацыю з агульным пераахаладжэннем, паведамляе прэс-служба МНС.

Гэта здарылася раніцай 10 сакавіка. Са словаў бацькоў, дзеці ў 7.45 пайшлі ў школу, але, па ўсім відаць, вырашылі прапусціць заняткі.

Нагадаем, што таксама ўчора ў Касцюковіцкім раёне пад тонкі лёд праваліўся рыбак, які вудзіў рыбу на рацэ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі