У Крупскім раёне пенсіянер “прыбраўся” ў сваім двары — згарэлі тры хаты (фота)

У Крупскім раёне пенсіянер “прыбраўся” ў сваім двары — згарэлі тры хаты (фота)

Адразу тры драўляныя дамы згарэлі ўшчэнт у вёсцы Выдрыца Крупскага раёна. Здарэнне адбылося 28 сакавіка. Як паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне МНС, жыхар вёскі вырашыў навесці парадак у сваім двары і спаліць смецце. У выніку яго неасцярожнасці агонь хутка перакінуўся на бліжэйшыя збудаванні. Згарэлі не толькі тры дамы, але таксама гаспадарчыя пабудовы.

Каб лакалізаваць пажар і не дапусціць распаўсюд агню па ўсёй вёсцы, быў падняты па трывозе ўвесь склад Крупскага раённага аддзелу МНС. А літаральна за некалькі гадзінаў за гэтага пажару выратавальнікі выязджалі на выклік у вёску Усохі Крупскага раёна. Там таксама знішчалі смецце і пры гэты спалілі суседскі дом.

У абодвух выпадках абышлося без ахвяраў. МНС зноў нагадвае пра забарону выпальвання сухой травы, а таксама патрабуе ўстрымацца ад палення смецця. За такія дзеянні прадугледжваюцца вялікія грашовыя штрафы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі