У Кыргызстане спалілі пудзіла Лукашэнкі (фота)
На знак пратэсту супраць таго, што беларускі лідар даў прытулак Курманбеку Бакіеву.
Кыргызстанскі праваабаронца Андуруш Тактонасыраў спаліў пудзіла Аляксандра Лукашэнкі перад будынкам парламента Кыргызстану. Такім спосабам грамадскі актывіст выказаў сваё патрабаванне экстрадаваць з Беларусі былога прэзідэнта краіны Курманбека Бакіева.
Тактонасыраў раней не аднойчы ладзіў розныя акцыі ля амбасады Беларусі, перадае rus.azattyk.kg
Курманбек Бакіеў уцёк з Кыргызстану ў 2010 годзе. Яго абвінавацілі ў тым, што ён аддаў загад на расстрэл мірных дэманстрантаў і завочна асудзілі на пажыццёвае зняволенне. Ужо амаль пяць гадоў Бакіеў жыве ў Беларусі, дзе ён атрымаў палітычны прытулак.