У Латвіі на беларуса завялі крымінальную справу за спробу даць хабар на мяжы
Пункт пропуску "Сілене" / vid.gov.lv
Грамадзянін Беларусі стаў фігурантам крымінальнай справы праз спробу даць хабар супрацоўніку мытні. Інцыдэнт адбыўся 2 верасня ў пункце пропуску "Сілене" (з беларускага боку — "Урбаны"), расказалі ва ўпраўленні падатковай і мытнай паліцыі Службы дзярждаходаў Латвіі.
Пытанне ўзнікла да прадуктаў, увоз якіх у ЕС забаронены. Мужчына паспрабаваў вырашыць праблему з дапамогай 5 еўра, прапанаваўшы іх супрацоўніку мытні. Той выклікаў калег з Упраўлення ўнутранай бяспекі. Справу завялі па артыкуле 323 КК Латвіі "Даванне хабару".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.