У Лідзе працягваюцца затрыманні на прадпрыемствах

Міліцыя ў Гродзенскай вобласці

Міліцыя ў Гродзенскай вобласці / ivyenews.by

У Лідзе працягваюцца затрыманні на прадпрыемствах. Праваабаронцам стала вядома, што сілавікі прыходзілі ў мясцовую жыллёва-камунальную гаспадарку. 28 верасня ў дарожна-эксплуатацыйнай вытворчасці ЖКГ затрымалі каля 7 мужчын узростам 40-45 гадоў за "экстрэмісцкія" пасты і каментары ў сацсетках. Пасля затрымання нікога з іх не адпусцілі. З'явіўся загад усіх звольніць, як "парушальнікаў парадку".

Раней стала вядома пра звальненне ў ЖКГ да заканчэння кантракту чатырох чалавек (сярод іх — траіх праграмістаў). Мяркуецца, што кіраўніцтва атрымала "зверху" спіс з іх прозвішчамі.

У верасні затрыманні адбыліся на прадпрыемствах "Лакафарба", "Лідахлебапрадукт", "Белтэкс Оптык".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі