У Лідзе ў салоне аўтобуса затрымалі эксгібіцыяніста
Фота носіць ілюстрацыйны характар
У Лідзе ў салоне аўтобуса затрымалі эксгібіцыяніста. Інцыдэнт здарыўся 17 студзеня. 41-гадовы нецвярозы мужчына дэманстраваў свае геніталіі перад пасажырамі аўтобуса, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Пасля званка на нумар 102 ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.
Лідскі раённы аддзел Следчага камітэта кваліфікаваў яго дзеянні як "Хуліганства".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.