У Лізе Нацый першы матч Беларусь правядзе супраць Сан-Марына

У Лізе Нацый першы матч Беларусь правядзе супраць Сан-Марына

Пасля лёсавання групавога этапу футбольнай Лігі нацый стаў вядомы і каляндар гульняў зборнай Беларусі ў гэтым турніры. Яго абнародавала прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.

Як паведамлялася раней, Беларусь трапіла ў другую групу разам з камандамі Люксембурга, Малдовы і Сан-Марына. 

Стартавы матч беларуская зборная правядзе 8 верасня дома супраць каманды Сан-Марына. У гэты ж дзень Люксембург прыме ў сябе дома каманду Малдовы.

Расклад астатніх сустрэч:

11 верасня: Малдова — Беларусь, Сан-Марына — Люксембург;

12 кастрычніка: Беларусь — Люксембург, Малдова — Сан-Марына;

15 кастрычніка: Беларусь — Малдова, Люксембург — Сан-Марына;

15 лістапада: Сан-Марына — Малдова, Люксембург — Беларусь;

18 лістапада: Малдова — Люксембург, Сан-Марына — Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі