У лунінецкай краме прадавалі гародніну з кішэчнай палачкай
У адной з лунінецкіх крамаў прадавалі замарожаную гародніну з кішэчнай палачкай. Гэта выявіла праверка, якую правялі супрацоўнікі раённай эпідэмстанцыі.
Бактэрыі групы кішэчнай паачкі выявілі ў гароднінавай сумесі "GUSTO", вырабленай у Польшчы.
У краму паступіла 4 кілаграмы гэтай прадукцыі. Да праверкі частка партыі была ўжо прададзеная. Астатнюю сумесць спецыялісты загадалі прыбраць з продажу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.