У Львове з райаддзелу міліцыі знікла зброя
Пра гэта 19 лютага на прэс-канферэнцыі заявіў мэр Андрэй Садовы.
"З Унутраных войскаў зброя не была скрадзеная. Таксама не была скрадзеная з СБУ і пракуратуры. Ёсць пэўная колькасць зброі, скрадзеная з райаддзелаў міліцыі. Дакладную колькасць можа агучыць толькі кіраўніцтва міліцыі", — заявіў львоўскі мэр.
Будынак гарадскога ўпраўлення міліцыі на вуліцы Бандэры разграмілі, паведамляе ZiK.ua.
Фота Садовага — lpravda.com