У Львове згарэла палова часткі ўнутраных войск (відэа)
Байцы спрабавалі вырвацца з тэрыторыі часткі, але іх заблакавалі каля 30 тысяч пратэстоўцаў.
Уначы вакол часткі гарэлі аўтамабільныя пакрышкі, ляцелі шумавыя гранаты і петарды. Быў падпалены "кактэйлямі Молатава" адзін з будынкаў — гарэлі чатыры яго паверхі, абрынуліся перакрыцці. Байцы ўнутраных войскаў былі вымушаныя выйсці з будынка, інфармуе УНІАН.