У лютым у беларусаў вырас сярэдні заробак

У лютым у беларусаў вырас сярэдні заробак

У лютым у беларусаў на 64 тысячы рублёў вырас намінальны налічаны сярэдні заробак. Ён склаў па краіне 6 мільёнаў 615 тысяч 737 рублёў (месяц таму было 6 млн 551 тысячы 585 рублёў). Сярэдняя зарплата рабочых і служачых у мінулым месяцы склала 6 млн 652 тысячы 609 рублёў, інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Аднак у доларавым эквіваленце сярэдні заробак знізіўся на 12 долараў, адзначае sputnik.by. Калі ўлічыць курс долара на 1 лютага — 20 823 рублі, то ў студзені сярэдняя зарплата ў Беларусі складала 319 долараў. Пры курсе долара на 1 сакавіка 21 506 рублёў за люты сярэдні заробак складаў 307 долараў. Такім чынам зніжэнне склала 3,8%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі