У Магілёве ездзіць бясплатны тралейбус
Незвычайная акцыя адбываецца сёння ў тралейбусным маршруце №2. Працягнецца яна да 15-й гадзіны.
Пасажыры тралейбуса падчас бясплатнай паездкі атрымаюць інфармацыйныя буклеты і цукеркі. Таксама яны праслухаюць ролікі з думкамі вядомых магілёўцаў, беларускіх і расійскіх музычных выканаўцаў наконт праблемы гвалту ў сям’і.
З такой акцыяй выступіў Магілёўскі крызісны цэнтр для жанчын. На думку актывістак цэнтру, шмат хто з беларускіх жанчын церпіць гвалт з боку мужоў.
Дарэчы, штогод у цэнтр звяртаецца каля 150 чалавек, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Прыкладна палова іх — ахвяры хатняга гвалту ва ўзросце 25-40 год, паведамляе сайт gorad.by.
Фота — newsru.com