У Магілёве хочуць знесці будынак XVIII стагоддзя

Акрамя таго, паводле спецыялістаў з міністэрства, дом не мае тыповых асаблівасцяў, якія ўласцівыя для культуры народа Беларусі, і не фарміруе характар забудовы квартала, у якім размешчаны. На падставе гэтага Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет пры Міністэрстве культуры не ўнёс дадзены будынак у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Сітуацыю каментуе старшыня Рады Магілёўскага абласнога аддзялення “Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Уладзімір Краўчанка:

У апошнія гады ў Магілёве быў знішчаны шэраг гістарычных будынкаў, якія атаясамліваліся з абліччам гісторыі і культуры горада. Быў знішчаны комплекс будынкаў па вуліцы Левая Дубравенка, 32. Гэта быў самы прыгожы прамысловы будынак горада. У выніку Магілёў пазбавіўся сваёй прамысловай гісторыі. Пад Магілёвам была знішчаная паштовая станцыя. На дадзены момант вырашаецца пытанне аб зносе будынка XVIII стагоддзя па вуліцы Вароўскага, 9”.

Уладзімір Краўчанка адзначае, што дадзены будынак значна старэйшы, чым лічыцца, бо ён быў нанесены на старажытную карту горада яшчэ ў часы Рэчы Паспалітай.

Будынак мае старажытную гісторыю. Гэта апошні будынак, які з’яўляўся ўласнасцю губернатара Магілёва і захаваўся да нашых часоў. Тут жыў яго аканом. Тут размяшчаліся цяпліцы, з якіх прадукты харчавання паступалі на стол губернатара. Каб знішчыць апошнюю рэліквію, звязаную з губернатарам, мясцовымі ўладамі прынятае адпаведнае рашэнне. Для чаго? Справа ў тым, што ў гістарычнай частцы горада як грыбы пачынаюць расці навабуды. Проста некаму даспадобы прыйшоўся гэты кавалак зямлі”, — кажа гісторык.

Краўчанка паведамляе, што чыноўнікі ў перапісцы з ім прызналі дом аварыйным. Будынак, нібыта, ужо прадстаўляе пагрозу для жыцця і здароўя грамадзян. Каб не дапусціць трагедыі, ўлады плануюць яго знесці.

Гэты каменны дом цудам захаваўся з XVIII стагоддзя, бо вакол знаходзіўся квартал драўлянай забудовы. Для нашага горада гэты будынак — пярліна, бо ў гэтай частцы горада нічога падобнага не захавалася да нашых дзён. Грамадскасць Магілёва сабрала грошы для правядзення неабходных рамонтных работ і аднаўлення гэтага дома. Справа ў тым, што як толькі жыхары пакінулі гэты дом, супрацоўнікі ЖРЭУ яго проста раскралі: вынеслі падлогу, канструкцыйныя дэталі. На падставе таго, што ў доме шмат чаго было знішчана камунальнікамі альбо з іх ведама, мясцовая ўлада прымае рашэнне аб зносе гэтага будынка, хаця яго яшчэ можна выратаваць”, — мяркуе Уладзімір Краўчанка.

Гісторык і праваабаронца адзначае, што раней некалькі незалежных грамадскіх арганізацый горада ўжо прасілі ўлады перадаць гэты дом ім для размяшчэння там сваіх офісаў і юрыдычных адрасоў. Актывісты НДА абяцалі прывесці дом у належны стан, аднак улады адмовілі ў перадачы дома ім на баланс.

Краўчанка кажа, што будзе ўсімі магчымымі спосабамі абараняць гэты будынак, збіраць подпісы за яго захаванне, а таксама пісаць скаргі ў дзяржаўныя інстанцыі.

Рубрыка “Самаабарона” падрыхтаваная спецыяльна для праграмы “Кардыяграма”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі