У Магілёве маладая сям'я шмат гадоў жыла з ртуццю ў кватэры

У Магілёве маладая сям'я шмат гадоў жыла з ртуццю ў кватэры

У Магілёве ў адным з шматкватэрных дамоў падчас замены акна знайшлі 40 грамаў ртуці. Яна была схаваная ў падаконніку, інфармуе тэлеканал СТБ. На месца тэрмінова выклікалі ратавальнікаў. Небяспечныя пары перавышалі дапушчальную норму ў 3-6 разоў (у розных месцах).

Маладая сям'я з дзіцёнкам, якая жыла ў кватэры, тэрмінова пераехала да сваякоў. А вось пенсіянеры, якія жывуць у іншых кватэрах, магчымасці пераехаць не маюць, таму выконваюць рэкамендацыі ратавальнікаў — часта праветрываюць пакоі, мыюць падлогі і г. д.

Міліцыя высвятляе, якім чынам ртуць патрапіла ў падаконнік. Па адной версіі, гэта здарылася падчас будаўнічых работ, яе занеслі туды са смеццем. Па іншай версіі, нехта мог наўмысна схаваць небяспечнае рэчыва. Праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі