У Магілёве міліцыянты ўварваліся ў кватэру журналіста Алеся Буракова
Сем супрацоўнікаў міліцыі праводзяць агляд кватэры і фіксуюць усё на відэакамеру.
Кіруе працэсам маёр міліцыі Уладзімір Пугачоў. Алеся Буракова вінавацяць у парушэнні “Закона аб СМІ”: быццам ён працуе на нямецкую радыёстанцыю “Deutsche Welle”, не маючы пры гэтым неабходнай акрэдытацыі. Паводле міліцыянтаў, пра сувязь журналіста з радыёстанцыяй сведчаць падпісаныя яго імем артыкулы на сайце замежнага СМІ.
Цяпер працягваецца агляд памяшкання. На журналіста склалі адміністрацыйны пратакол.