У Магілёве на будоўлі праваслаўнай царквы знайшлі чалавечыя парэшткі

У Магілёве на будоўлі праваслаўнай царквы знайшлі чалавечыя парэшткі

У Магілёве на месцы ўзвядзення Пакроўскай царквы знайшлі чалавечыя парэшткі. Фрагмэнты частак шкілету раскіданыя па перыметры катлавана, выкапанага пад фундамент храма. Судмедэкспекты сабралі ўжо каля двух дзясяткаў костак.

Як перадае Радыё Свабода, спецыялісты мяркуюць, што парэшткі засталіся тут з часоў Другой сусветнай вайны. На будаўнічай пляцоўцы  знайшлі таксама спарахнелыя гузікі з гімнасцёрак савецкіх вайскоўцаў.

Гісторыкі пры гэтым мяркуюць, што будаўнікі натрапілі на пахаванні XVI-XVII стагоддзяў, бо каля зруйнаванай царквы існаваў некропаль. Будпляцоўку таксама будуць даследаваць археолагі.

Пакроўскую царкву пабудавалі на гэтым месцы ў канцы сямнаццатага стагоддзя, а разбурылі за савецкім часам — паміж 1952 і 1956 гадамі. Некалі раён, які цяпер у Магілёве называюць Падмікольлем, зваўся Пакроўскім пасадам. Акрамя праваслаўнай святыні, тут былі ўзведзеныя рыма-каталіцкі касцёл святога Антонія і малітоўны дом габрэяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі