У Магілёве рабочых падазраюць у крадзяжы 15 тон металу

У Магілёве раскрылі злачынную групу, якая займалася крадзяжом металу з завода "Трансмаш". Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, было высветлена, што яе арганізавалі чацвёра рабочых прадпрымства. Яны перапрадавалі скрадзены метал.

У працоўны час падазраваныя пагрузілі ў грузавік 15 тон легаванага металу і вывезлі яго з прадпрыемства. Пазней праваахоўнікі знайшлі яго ў на падворку прыватнага дома аднаго з рабочых, інфармуе БелаПАН.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "крадзеж, учынены групай асобаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі