У Магілёве ў прыватным доме ўзарваўся ацяпляльны кацёл (фота)

У Магілёве ў прыватным доме ўзарваўся ацяпляльны кацёл (фота)

У Магілёве ў прыватным доме па вуліцы Трактарнай узарваўся ацяпляльны кацёл. Паведамленне пра здарэнне паступіла да выратавальнікаў увечары 26 студзеня ад гаспадыні дома, 55-гадовай пенсіянеркі. Жанчына, на шчасце, не пацярпела, а пажару не было. 

Пры гэтым унутры дома здарыліся істотныя разбурэнні: развалілася перагародка паміж кацельнай і кухняй. Вонкавыя сцены не пашкоджаныя і дом прыдатны для пражывання, паведамляе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі