У Магілёве ўрачыста адчынілі парэнчы на спуску з горкі (відэа)
У Магілёве 6 траўня на тэрыторыі гарадскога парка прайшла ўрачыстая цырымонія. Чыноўнікі адкрылі тут заасфальтаваную дарожку і парэнчы. Як паведамляе тэлеканал СТВ, у акцыі прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Магілёва Ігар Марзалюк.
"Тут досыць круты спуск, у людзей гэта была даўняя праблема. Тут стаялі драўляныя часовыя парэнчы, не вельмі добрыя, скажам мякка. Таму мы вырашылі, што з улікам гэтых светлых святаў — і памінання ўсіх продкаў, і самога вялікага свята, 9 Мая — такі невялікі падарунак", — пракаментаваў дэпутат.
Паведамляецца, што спуск злучае два вялікія раёны горада. Многія выкарыстоўваюць гэтую дарогу, каб дабрацца на працу, адвесці дзяцей у школу.