У Мар’інай Горцы ў 37 гадоў памёр актывіст дэмруху Уладзімір Сяргееў

Уладзімір Сяргееў

Уладзімір Сяргееў / facebook.com/artur.finkevich/

24 сакавіка ў Мар’інай Горцы ў 37 гадоў памёр актывіст дэмакратычнага руху Уладзімір Сяргееў. Апошнім часам ён быў у шпіталі на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пра гэта піша ў Facebook Артур Фінькевіч.

Сяргееў браў удзел у беларускім дэмакратычным руху з 2006 года. У розныя гады ён удзельнічаў у дзейнасці такіх арганізацый, як "Малады фронт", "Маладая Беларусь", "Маладыя дэмакраты" ды іншых, быў на большасці масавых вулічных апазіцыйных акцый другой паловы 2000-х — пачатку 2010-х гадоў. Яго неаднаразова затрымлівалі, адпраўлялі пад адміністрацыйны арышт ці штрафавалі.

У 2008 годзе Уладзімір Сяргееў быў фігурантам “Працэсу чатырнаццаці”, калі судзілі ўдзельнікаў акцыі пратэстаў прадпрымальнікаў. Восенню 2012-га за флэшмоб супраць прапаганды БТ быў асуджаны на 5 сутак арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі