У Маскве адмовіліся ўсталёўваць арт-аб'ект "Вока Саўрона"
Аўтары кажуць, што не чакалі такой рэакцыі грамадскасці на сваю задуму.
Арт-аб'ект "Вока Саўрона" не з'явіцца на даху аднаго з будынкаў комплексу "Масква-Сіці", як планавалася раней. Творчая група "Свячэнне", якая мелася рэалізаваць праект, заявіла пра сваю адмову ад яго, перадае РБК.
У паведамленні групы гаворыцца, што аўтары не чакалі такой негатыўнай рэакцыі грамадскасці на фанацкую акцыю прыхільнікаў творчасці Толкіена. У групе кажуць, што праект не мае рэлігійнага і палітычнага падтэксту.
Раней паведамлялася, што "Вока Саўрона" можа з'явіцца над комплексам "Масква-Сіці" 11 снежня. У гэты дзень у Расіі павінна адбыцца прэм'ера апошняга фільма з кінатрылогіі "Хобіт" паводле аповесці Джона Толкіна. Прадстаўнік Рускай праваслаўнай царквы Усевалад Чаплін назваў аб'ект "сімвалам зла". Высокапамаскоўскі чыноўнік заявіў, што аб'ект будзе дэмантаваны, калі ён будзе ўсталяваны без ўзгаднення з мэрыяй.
Фота — tvrain.ru